Ніва № 12 (3019), 23 сакавіка 2014 г.

„Ад веку мы спалі”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пакуль ва Украіне і вакол яе адбываюцца бурлівыя падзеі планетарнага маштабу, Беларусь і яе насельнікі спяць. У Беларусі летаргія і мясцовыя „выбары-вырабы”, ды насельнікі нашай краіны стараюцца не заўважаць украінскіх падзей і жыць сваім звыклым жыццём. Адзінкавыя публічныя выступы грамадскіх актывістаў у падтрымку Украіны і супраць расійскай агрэсіі сістэмна караюцца ўладай у розных гарадах Беларусі. Заявы дэмакратычных палітычных партый мала каго кранаюць і не даходзяць да мас. Ходзячы па горадзе, ездзячы ў аўтобусах, слухаючы размовы, „украінскай” тэматыкі ў людных месцах не чую зусім. А значыць людзі не адчуваюць небяспекі ні для сваёй дзяржавы, ні для сябе асабіста. Вострыя абмеркаванні, каментары, дыскусіі — толькі ў інтэрнэце. Беларускае грамадска-палітычнае жыццё даўно перамясцілася ў інтэрнэтнае „павуцінне” і стала пераважна віртуальным, нейкім глыбока схаваным і амаль тэарэтычным.

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі востра перажываюць захоп Крыма, дзікую агрэсію маскоўскай дзяржавы і тыя правакацыі, якія робяцца на тэрыторыі суверэннай Украіны. Адсюль і нараканні на свой народ, які ледзь не ў рай хоча ўехаць на чужым гарбе, хоча адсядзецца, пакуль суседзі, ахвяруючы сваімі жыццямі, змагаюцца за праўду і вольнасць. Самотнасць, а часам і адчай прадстаўнікоў нашай эліты зразумець можна — ужо колькі пакаленняў беларусаў паклала свае галовы ў змаганні за сваю краіну і яе незалежнасць. А многія нават (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF