Ніва № 12 (3019), 23 сакавіка 2014 г.

Супраць будовы ветравых электрастанцый

Аляксей МАРОЗ

У Чыжоўскай гміне ўзняўся пратэст супраць будовы ветравых электрастанцый, якія маюць быць размешчаны, між іншым, непадалёк ад вёсак Чыжы і Збуч. Планы будовы ветравых станцый, якія мелі б пастаўляць электраэнергію, існуюць ужо некалькі гадоў, але для іх ажыццяўлення трэба шмат дазволаў і працэс іх атрымання працягваецца. У Чыжах паявілася інфармацыя, што з некаторымі жыхарамі падпісаны ўжо папярэднія дамовы на арэнду ўчасткаў пад ветракі і гэта было штуршком для ўзнікнення мясцовага супраціву. Пад 150 жыхароў, у галоўным Чыжоў, але таксама і суседніх сёлаў, падпісалася пад «Спіскам жыхароў Чыжоўскай гміны праціўных будове ветравых турбін на тэрыторыі гміны».

— Я і мая жонка звярнуліся ў гмінную ўстанову з запытам у справе будовы ветравых турбін і атрымалі адказы, з якіх паўстаў вобраз запланаванай інвестыцыі. Непадалёк ад Чыжоў, у напрамку Ракавіч і побач Збуча суполка «Windprojekt Sp. z o.o. S.K.A.» з Варшавы прадугледжвае будову Парка ветравых электрастанцый «Чыжы 0344» — 11 велізарных ветракоў, да 5 мегаватаў магутнасці, вышынёй да 210 метраў. Я сёння пытаў, якой вышыні наша царква ў Чыжах і мне сказалі, што больш за 30 метраў. У такім выпадку ветравыя турбіны могуць быць нават у 6 разоў вышэйшыя за нашую царкву. Людзям нават складана ўявіць такую вышыню турбін, якія стануць у адлегласці меншай чым кіламетр ад Чыжоў. Мы ў прынцыпе не супраць выкарыстання аднаўляльнай энергіі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF