Ніва № 11 (3018), 16 сакавіка 2014 г.

Крыху новая дарога

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Зараз за Гайнаўкай, па шашы ў бок Кляшчэль, кіпіць работа. Бульдозеры, экскаватары, самазвалы рыхтуюць новы, пашыраны насып, каб замяніць моцна стомленую асфальтоўку новым, больш сучасным дарожным вырабам. Ад Гайнаўкі да Дубіч-Царкоўных побач дарогі некалькі невысокіх земляных тэрыконаў. Злажу з аўтобуса ў Дубічах і кіруюся да мураванкі нашага даўняга супрацоўніка Мікалая Панфілюка, якога ўжо трэба лічыць не толькі многа чуўшым, але і многа бачыўшым старажылам. Хачу распытаць у яго як пабудова гэтай дарогі захавалася ў ягонай памяці...

Але дзверы ў Панфілюковы дом пад ключом. Разглядаюся па панадворку, але і там не чуваць ніякага жывога дыхання. Але затое які там нацюрморт! Панадворак той крыху нагадвае мне іспанскае patio, толькі заміж мураваных сцен агароджы красуюцца там аздобленыя адмыслова складзенымі кастрамі сцены гаспадарчых будынкаў. Усюды парадак і чысціня — незвычайны антураж проста акрыляе душу...

Вяртаюся на вуліцу і распытваю пабачанага на суседнім панадворку мужчыну, ці не ведае, куды дзеліся ягоныя суседзі. Не ведае; мог бы Мікалай Панфілюк пайсці ў лес, які крышку цярэбіць, але надвор’е сырое, неспрыяльнае такой рабоце. Пытаю яго, ці ён што помніць пра першапракладку рамантаванай побач вёскі шашы. Помніць, што працаваў там бульдозер. Гэта малавата, і прабую даведацца, ці можа ён падказаць, хто ў вёсцы мог бы больш расказаць пра цікавячую мяне даўніну. Мой суразмоўца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF