Ніва № 11 (3018), 16 сакавіка 2014 г.

Беларуская песня ў Гарадку

Іаанна ЧАБАН

Гарадоцкія спевакі — сімвалы беларускай песні на Беласточчыне. Гэта ім прысвечаны быў спецыяльны канцэрт, сарганізаваны 28 лютага ў Гарадоцкім цэнтры культуры. На сцэне запрэзентаваліся выключна мясцовыя, у тым ліку лаўрэаты сёлетняга выпуску Фестывалю „Беларускай песня”. Павіншаваць узнагароджаных рашыліся пераважна іх аднагодкі — пажылыя гарадчане.

З гісторыяй штогадовага свята беларускай песні на Беласточчыне пазнаёміў сабраных дырэктар ГЦК Юрка Хмялеўскі. Паводле яго слоў, пачаткі мерапрыемства сягаюць 1970 года. Тады праходзіла яно ў форме агляду. На працягу апошніх дваццаці аднаго года артысты-аматары былі ўдзельнікамі фестывальнага спаборніцтва. Гэтага свята немагчыма ўявіць сабе без прысутнасці калектываў з Гарадка. З фестывалю амаль ніколі не вяртаюцца яны з пустымі рукамі. Так было і ў гэтым годзе.

Марыя Врублеўская стала пераможніцай у катэгорыі аўтэнтычнай фальклорнай песні. „Асенні ліст” вярнуўся з вылучэннем, „Расспяваны Гарадок” здабыў трэцяе, а „Хутар” — другое, пачэснае месца.

Гарадоцкая беларуская песня гэта перш за ўсё калектыў „Расспяваны Гарадок”, якому шэсцьдзесят адзін год. З самага пачатку спявае ў ім Ірына Паўлючук. „У жывых засталася яшчэ Саша Яроцкая. Усе астатнія члены першага саставу паўміралі”, — прызнаецца спадарыня Ірына. Спявачка распавяла пра тое як дайшло да ўзнікнення славутага калектыву.

— Тут, каля моста, стаіць драўляная хатка. Калісь знаходзілася ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF