Ніва № 11 (3018), 16 сакавіка 2014 г.

Успаміны маладзенькай машыністкі

Ніна БРУЧКО

Люты 1956 год

«Ніва» — тыднёвік для нас, беларусаў у Польшчы. Некаторыя чыталі «Гіба» і пыталі: «Што гэта за газета?» Не помню ад каго і я даведалася, што ў Беластоку пры вуліцы Кілінскага, у так званым «Okrąglaku» арганізуецца беларуская рэдакцыя. Я, маладзенькая, ледзь васемнаццацігадовая дзяўчынка шукаю працу, калі ж пакінула вучобу ў дарожным тэхнікуме і перанеслася ў завочны педагагічны ліцэй пры вуліцы Міцкевіча. Я — будаваць дарогі і масты? Ніколі! Памылілася з выбарам школы. Мне пісаць вершы, апавяданні, маляваць, вучыць! Гэтакая мая будучыня!

На дварэ трашчыць мароз, а я, надзеўшы модныя «нарцяры», іду шукаць свайго шчасця. Сходкамі ўваходжу на другі паверх «Okrąglaka» і сэрца лапоча мацней: прымуць ці не, я ж вучылася беларускай мове? Уваходжу, старэйшы мужчына ў акулярах на носе запрашае мяне ў свой «кабінет». Распытвае адкуль я і што я ўмею рабіць. Выслухаўшы мяне, вядзе ў маленькі пакойчык, дзе сядзіць старэйшая жанчына і трэскае на машынцы.

— Вось паглядзі, будзеш машыністкай! Відаць, рэзалютная ты дзяўчына, усяго навучыць цябе Люба Сліжэўская. Заўтра прыходзь на працу, — сказаў мой будучы шэф, як потым аказалася, сакратар рэдакцыі Міхась Баравік. Сам галоўны рэдактар Георгій Валкавыцкі, таксама старэйшы (для мяне), паказаўся мне недаступным і сур’ёзным шэфам.

І так пачалася мая доўгая, бо аж 17 гадоў, жыццёвая вандроўка з «Нівай». Люба аказалася сімпатычнай асобай і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF