Ніва № 11 (3018), 16 сакавіка 2014 г.

Вакол Страблі

Аляксандра ВЯРБІЦКАГА

У аўтобусе, што выязджае з Беластока ў Дакторцы, апрача мяне яшчэ трое пасажыраў — адна жанчына і двух мужчын. У Злотніках дасядаецца яшчэ адна пажылая жанчына; вітаецца з пабачанай кабетай з Беластока. Абедзве пакідаюць аўтобус у Багданках, там вясковы медпункт. Відаць, ранішні аўтобус прывёз туды і лекара, і пацыента. Вяскоўцы, якім фамільярнае хваляванне за сваё здароўе, трывожацца часта магчымасцю даезду да лекараў; можа дзеля акурат пагашэння такой трывогі і захаваўся гэты курс.

Злажу ў Дакторцах. Перад некаторымі панадворкамі гаспадары расчышчаюць тратуары ад растаючага снегу, побач бардзюр пратыкаюць раўчакі для сцёку адліжнай вады. А рэчка Нарва, што зараз за вёскай, яшчэ пад ільдом. На другім беразе, з боку Страблі, насупраць касцёла, скошаная калісь паласа сенажаці з непрыбранымі цюкамі, затопленымі ў замерзлай вадзе. Мо ў нядаўнім мінулым, якой саракагадовай даўнасці, нашы руплівыя гаспадары асацыявалі б такую карціну з калгаснай гаспадаркай. Ды і сёння гаспадарка ў некаторых яе праявах здаецца быць падобнай да легендарнай у нас калгаснай: абы было адзначана, што скошана, толькі заміж колішніх працадзён сёння маем даплаты...

Геаграфічны слоўнік Польскага Каралеўства так пісаў пра Страблю: „Strabla — wieś i dobra przy linii drogi żelaznej brzesko-grajewskiej, powiat bielski, guberni grodzieńskiej, w 2 okręgu policyjnym, gmina Rajsk, o 14 wiorst od Bielska. Posiada kościół parafialny pod wezwaniem (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF