Ніва № 11 (3018), 16 сакавіка 2014 г.

Еўрасаюз творцаў

Міра ЛУКША

У еўрапейскай сталіцы Бруселі з 27 лютага да 1 сакавіка 2014 г. праводзіўся І Сусветны паэтычна-літаратурны Унісон, арганізаваны спадарыняй Івет Паплаўскай-Матушак і яе міжнароднай асацыяцыяй «Віртуалія-Арт». Прапрэм’ера мерапрыемства адбылася ў сядзібе Рэгіянальнага бюро Лодзінскага ваяводства ў Бруселі. Цырымонію адкрыў першы дарадчык, кіраўнік консульскага аддзела Пасольства Польшчы ў Бруселі Пётр Адамюк (выпускнік Бельскага белліцэя). Вечарыны вяла Юліта Кажушак-Борсук, польская акцёрка, харэографка і спявачка.

— Тытулаваныя госці, цудоўныя мастакі прыехалі ў Брусель з Польшчы, Нямеччыны, Англіі, Францыя, Галандыі і Італіі. Былі таксама паэты Бруселі і прылеглых раёнаў (Гент, Антверпен). Ганаровымі гасцямі прапрэм’еры былі м.інш: прэзідэнт Асацыяцыі «Паланез» Зянон Фаб’ян з жонкай Іалантай Тушынскай, Галіна Якубоўская — скульптарка, лаўрэатка конкурсу «Паляк года» ў Бельгіі за 2011 год у катэгорыі культуры, піяністка Альжбета Дэдэк — намінаваная ў конкурсе «Паляка года 2013» у Бельгіі, Алена Вохен з «Le Jardin d’ Helena», Барбара Войда — прэзідэнтка «Le Centre Millenium» — Польскага дома ў Комблен-Ла-Тур і Мажэна Дзёрэк ды Рафал Дзёрэк з Вярхоўнага штаба ОВС НАТО, — пералічвала прэзідэнтка «Віртуаліі» Івет Паплаўская. — Цырымонію адкрыла Вікторыя Гебаль паэзіяй на музыку (а капэла), заспяваўшы «Vrijheid» („Свабода”) для Украіны. На працягу вечара пачулі мы таксама выступленні Вікторыі Фалькоўскай з песнямі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF