Ніва № 11 (3018), 16 сакавіка 2014 г.

Бельскія мастацкія кліматы

Аляксей МАРОЗ

Пры Бельскім доме культуры дзейнічаюць музычныя калектывы, якія прэзентуюцца падчас гарадскіх мерапрыемстваў і з’яўляюцца амабасадарамі Бельска-Падляшскага ў краіне і па за яе межамі. Былы дырэктар БДК Сяргей Лукашук стаў арганізаваць «Бельскія мастацкія кліматы», падчас якіх перад мясцовай публікай хары і калектывы БДК паказваюць вынікі сваёй дзейнасці на працягу апошняга года. Гэтую традыцыю працягвае цяперашняя дырэктар БДК Малгажата Біль-Ярузельская. 28 лютага, напярэдадні Вялікага посту, у «Бельскіх мастацкіх кліматах» выступілі калектывы, якія займаюцца ў мясцовым доме культуры. Такім чынам працаўнікі Бельскага дома культуры падвялі вынікі дзейнасці сваёй установы, а асобам, якія ўспамагаюць дзейнасць БДК, былі ўручаны ўзнагароды. Перад бельскай публікай гучалі песні, а пасля афіцыйных выступленняў былі яшчэ гасцяванне і танцы, паколькі быў гэта час запустаў.

Першым вельмі ўдала запрэзентаваўся на сцэне калектыў беларускай народнай песні «Маланка». Гэты вакальна-інструментальны калектыў адразу развесяліў публіку, выконваючы меладычныя беларускія песні.

— Сёння мы выступілі з песнямі, якія спявалі на сёлетнім фестывалі «Беларуская песня», дзе ў катэгорыі вакальна-інструментальных калектываў занялі першае месца. Заспявалі таксама мінулагоднія творы, калі «Маланка» на гэтым жа фестывалі заняла таксама першае месца. Нашае мужчынскае трыо ў мінулым годзе заняло першае месца, але сёлета хлопцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF