Ніва № 11 (3018), 16 сакавіка 2014 г.

Апакаліпсіс закамянеласцей

Міраслаў ГРЫКА

Канцам свету няма канца. Бясконца турбуюць яго розныя канцы. Пачынаючы з раннегістарычнага Патопу, апісанага ў кнізе Гільгамеша, праз адкрыцці святога Іаана, і да сучаснага часу, па-ранейшаму чакаем нейкага канчатковага канца. Можна задумацца над гэтай чалавечай патрэбай канца. Гэтае галубленне вынішчэння. Апакаліпсіса. Татальнага самазнішчэння. Або можа быць, казаўшы лічбавай мовай, гэта толькі патрэба скіду — у Польшчы вядомага яшчэ да эпохі камп’ютараў пад назвай «тоўстая рыса». Сапраўды, гэтая атавістычная неабходнасць скінуць бясслаўнае мінулае, верагодна, адзіная прычына для таго, каб не саромецца назвы чалавека. Сярэднявечныя шаленствы Інквізіцыі, незлічоныя войны, зневажаючае чалавечую годнасць рабства дзевятнаццатага стагоддзя, Галакост, ГУЛАГ або нядаўні генацыд у Сірыі паказваюць, што разбурэнне і жорсткасць з’яўляюцца рухаючай сілай усіх мінулых і цяперашніх цывілізацый, адзінак і грамадстваў. Скід (рэсет) з’яўляецца адзіным спосабам, каб не шукаць вінаватых сярод вінаватых, аддзяляць вінаватых ад нявінных, пасіўных ад актыўных; зноў дзяліць, перасварваць, падбухторваць да гвалту. У пэўным сэнсе кожны нясе віну за прысутнае ў яго існаванні зло. Яго крыніца б’е з малых недаглядаў, духоўнай ляноты, невуцтва, абыякавасці, эгаізму і баязлівасці. Нельга забываць, што малое зло каля свайго вусця коціцца крывавымі рэвалюцыямі, войнамі, масавымі забойствамі. І тады ўжо ёсць Вялікі акіян пакут. Патрэба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF