Ніва № 11 (3018), 16 сакавіка 2014 г.

Урокі гісторыі

Віктар САЗОНАЎ

Гэта пазней была вызначана дата пачатку Першай сусветнай вайны ды і назвалі яе так толькі пасля Другой сусветнай. А напачатку гэта было толькі жорсткае і цынічнае забойства аднаго чалавека — хоць і вельмі ўплывовага, але аднаго. Хто б мог падумаць тады, у якія ахвяры і пакуты гэтае забойства выльецца. Тады сапраўды было даволі цяжка гэта прадказаць. Не было яшчэ гістарычнага досведу як пачынаюцца і да чаго прыводзяць сусветныя войны. Свет імкліва і незразумела мяняўся пад уплывам новых ідэалогій, а барацьба арганізацыі „Млада Босна”, да якой і належаў забойца, многімі ўспрымалася як натуральная. Грунтавалася яна на аптымістычных лозунгах аб’яднання ўсіх паўднёвых славян у адну вялікую краіну. Усяго толькі. Ідэя як ідэя. А вось метады рэалізацыі...

Зараз жа ў адну вялікую краіну нехта хоча аб’яднаць усіх усходніх славян. І гэтая ідэя на першы погляд здаецца не больш небяспечная, чым у „Млада Босна”. Розніца, хіба што, толькі ў геаграфіі. А вось метады, напэўна, застаюцца тыя ж. І як вынік, такімі ж могуць стаць і наступствы, калі своечасова не прыкласці сілы ўсяго чалавецтва, каб іх пазбегнуць.

Напрыклад, Другой сусветнай вайны можна было калі не пазбегнуць, то хоць прадказаць яе непазбежнасць, ці нават супакоіць агрэсара спачатку. Гістарычны ж досвед ужо быў ад Першай сусветнай. І ахвяр тады магло б быць менш. Але пакуль ІІІ Рэйх збіраў у адну вялікую краіну гэтым разам усё нямецкае насельніцтва, еўрапейскія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF