Ніва № 11 (3018), 16 сакавіка 2014 г.

Фестываль высыхаючай крыніцы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дваццаць шэсць калектываў выступілі на ўрачыстым галаканцэрце ХХІ Фестывалю беларускай песні. Спецыяльным госцем быў Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча, члены якога прадставілі вакальны, інструментальны і танцавальны рэпертуар і былі з энтузіязмам прыняты гледачамі, якія да краёў запоўнілі залу Падляшскай оперы і філармоніі. Традыцыйна, канцэрт адкрыла песня „Мой Беластоцкі край” (у выкананні Анны Бабік, Алы Каменскай і Марыюша Харужага) і скончыла песня-гімн „Люблю наш край”, у выкананні ўстаўшай публікі і ўсіх удзельнікаў, якіх, на жаль, не было відаць на сцэне за гасцямі з мінскага ансамбля.

Ян Сычэўскі, старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства, арганізатара фестывалю, якраз перад канцэртам падзяліўся з „Нівай” думкай, у якім напрамку ідзе гэтая падзея, арганізаваная на працягу 45 гадоў, хоць першапачаткова не ў форме фестывалю:

— Няма тэндэнцыі кіраванай зверху. БГКТ не мае ўплыву на тое, хто якія песні спявае. Толькі конкурсная камісія мае свае заўвагі, і іх выканаўцы ўлічваюць або не. Прыкметная тэндэнцыя гэта кірунак сучаснасці, штораз менш сувязі з фальклорам. Я не буду казаць, што я задаволены гэтым. Беларускі фальклор Беласточчыны быў вельмі багаты і вельмі цікавы, а цяпер павольна высыхае, таму што сохне крыніца. Гэта трывожны факт. Іншай тэндэнцыяй з’яўляецца пераход да распрацаванага фальклору, пазыка матываў, мелодый іншых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF