Ніва № 10 (3017), 9 сакавіка 2014 г.

Восьмага сакавіка або Міжнародны жаночы дзень

Віктар САЗОНАЎ

Калі Лявон Кулік прачнуўся з цяжкой, пасля ўчарашняй выматваючай гонкі пад назвай „літарбол”, галавой і паглядзеў у ранішняе акно, то са здзіўленнем заўважыў, што з вонкавага боку акна на яго ўзіраўся, хоць і той жа самы што і заўсёды, пейзаж. Аднак ён быў нязвыкла, нясціпла і нават непрыстойна ўсыпаны кветкамі розных гатункаў і колераў. І тыя кветкі кудысьці валаклі пераважна прадстаўнікі мужчынскага полу з надзвычай урачыстымі тварамі.

Здзівіла Куліка не тое, што мужчыны кветкі менавіта валаклі, а тое, што перамяшчалі іх у прасторы яксьці па-іншаму. Тое, як мужчыны дастаўляюць гэтыя цуды прыроды да канчатковага месца прызначэння, рэдка можна ахарактарызаваць другімі эпітэтамі. Лявона насцярожыў, і спачатку нават напалохаў, нязвыклы выраз урачыстасці на расчырванелых фізіяноміях мужыкоў з кветкамі.

Версія, што Кулік памёр і бачыць свае ўласныя паховіны з таго свету, прыйшла першай, але адпала вельмі хутка. Па-першае, ён не мог памерці ад „літарбола”, бо быў прызвычаены да гэтай гульні з ранняга юнацтва і ў дадатак яшчэ добра закусваў. Іх мясцовая версія гэтай вясёлай народнай забавы, якую Лявон з суседзямі ладзілі пасля кожнага авансу, прадугледжвала спаборніцтва не толькі ў выпіванні гарэлкі, але і ў паглынанні закускі. Па-другое, ажно на такую колькасць кветак на свае паховіны сціплы па натуры Кулік ніколі не разлічваў. Тым больш ад мужыкоў, таму што Куліку ў жыцці падабаліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF