Ніва № 10 (3017), 9 сакавіка 2014 г.

„Місаед-2014”

Іаанна ЧАБАН

Да супрацоўніцтва ў арганізацыі сёлетняга крынскага „Місаеда” людзі далучаліся спантанна. Хтосьці заранёў запланаваў наварыць вялікі саган картачоў, іншы захацеў падзяліцца фаршыраванымі яйкамі. Удзельнікі мерапрыемства папрыходзілі ў Каўказскую сінагогу па вуліцы Пілсудскага з хатнімі пірагамі, каўбасою, агуркамі, грыбамі і з нечым яшчэ.

Адна жанчына надумалася дапамагчы мерапрыемству дваццаццю злотамі. „На што каму грошы”, — падумалі арганізатары „Місаеда” — Культурнае аб’яднанне „Тэрра інкогніта”, Гмінны асяродак культуры ў Крынках і Крынская публічная бібліятэка. Дваццаць злотых усё-такі аказаліся збаўчым дарам. Іх дакінулі да заплаты ўласніку сямімеснага прыватнага бусіка, які згадзіўся ўключыцца ў перавоз артыстаў з Супрасля ў Крынкі. Праўда, артысты былі не супрасльскія, а гайнаўскія, а ў Крынкі адправіліся яны не на крынскім, а на сваім гайнаўскім аўтобусе.

На паўгадзіны да пачатку мерапрыемства выявілася, што вялікае гайнаўскае „Рэха пушчы” папала ў аўтобусную аварыю. У зале крынскай сінагогі ўжо пачалі збірацца місаеднікі. Сваёй прысутнасцю захапіў іх знянацку намеснік прэзідэнта Беластока Аляксандр Сасна з жонкай. Прыбыла і старшыня Гміннай рады ў Крынках Аліцыя Трызна з мужам і грашовай падтрымкай. Перад арганізатарамі з’явілася няпростае заданне спалучэння паспяховага правядзення мерапрыемства і акцыі ратавання гайнаўскіх харыстаў.

А ў глядзельнай зале Каўказскай сінагогі, пакуль гайнавяне пяццю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF