Ніва № 10 (3017), 9 сакавіка 2014 г.

Муравы ў Гацьках

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

20 лютага ва Управе Бельскай гміны адбылася канферэнцыя прысвечаная праекту „Вяртанне ўласцівага выгляду экасістэм абшару Натура-2000 Муравы ў Гацьках”. Натура-2000 гэта еўрасаюзная праграма стварэння супольнай сеткі прыродаахоўных абшараў. Мэтай гэтай праграмы з’яўляецца захаванне біятопаў і арганізмаў, якіх існаванне апынулася пад пагрозай. У Польшчы праграма цяпер ахоплівае каля 850 біятопаў, якія займаюць каля пяціны тэрыторыі краіны. Муравы ў Гацьках гэта біятоп еўрасаюзнага значэння, для якога быў выпрацаваны першы ў Польшчы План ахоўных задач (Plan Zadań Ochronnych — PZO). Даходзіць сюды ксератэрмічная расліннасць, тыповая для сухіх і цёплых улетку абшараў Паўднёвай Еўропы.

Канферэнцыю адкрыў старшыня фонду Зялёныя лёгкія Польшчы Кшыштаф Вольфрам. Выказаў ён меркаванне, што паколькі праект такога характару праводзіцца ў Польшчы ўпершыню, дык трэба сабе ўсвядоміць, што з’яўляемся сведкамі новага зачыну, а гэта дасць нагоду для новых роздумаў. У праекце ўдзельнічаюць розныя суб’екты. Гэта шмат людзей, заангажаваных у праект, якім належыцца шчырая падзяка. На здзяйсненне гэтага праекта маем прызначаны звыш шасцісот тысяч злотаў, галоўным чынам з фонду Інфраструктура і асяроддзе, з Ваяводскага фонду аховы асяроддзя і воднай гаспадаркі. Праект меў быць рэалізаваны з сакавіка 2013 да снежня 2014 года, дамова была падпісана ў палове мінулага года, аднак падгатоўчыя працы вяліся ўжо раней.

Анна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF