Ніва № 10 (3017), 9 сакавіка 2014 г.

Пра Беларусь, але па-польску

Уршуля ШУБЗДА

Апошнім часам, калі ўкраінцы змагаюцца за свабоду і самастойнасць сваёй дзяржавы, блізкая суседка Беларусь напэўна адчувае цёплы подых волі з над Чорнага мора. Хаця дзяржаўныя ўлады выказваюцца дрэнна аб падзеях ва Украіне, лічаць непатрэбным умешвацца ў яе ўнутраныя справы, усё ж такі здаецца, што цяпер надыдзе чарга на Беларусь, на звяржэнне яе „палітычнага звера”, як піша пра Лукашэнку Пачобут у сваёй апошняй кніжцы „System Białoruś”. Узгадваю гэтую кніжку таму, што ў ёй аўтар дакладна прадстаўляе сістэму краіны з яе прэзідэнтам на чале. Аднак апрача цяжкіх палітычных абставін, у якіх прыйшлося жыць беларусам, Захад цікавіць таксама культура і лёс звыклых жыхароў Беларусі. Доказам на тое можа быць перапоўненая зала варшаўскай бібліятэкі Дзяржаўнага інстытута замежных спраў, дзе прэзентацыю кніжкі „Беларусь. Любоў і маразм” мела вядомая чытачам „Нівы” Ганна Кандрацюк-Свярубская.

— Гэтыя рэпартажы паходзяць з розных перыядаў, — сказала ў час сустрэчы аўтарка. — Я ўвогуле апісала цэлую Беларусь, а тут прэзентую толькі тэксты з першага цыкла маіх вандровак. Гэта галоўным чынам тыя, якія паўставалі на пераломе вякоў. Думаю што ўдалося мне апісаць людзей і месцы з пачаткаў дыктатуры, тады гэта ўжо адчувалася ў паветры, але беларусы яшчэ не баяліся жартаваць з Лукашэнкі.

Кніжка „Białoruś. Miłość i marazm” выйшла на польскай мове ў цікавым фармаце выдання. Усе рэпартажы (іх 21), якія складаюцца на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF