Ніва № 10 (3017), 9 сакавіка 2014 г.

Тутэйшыя паэты сустракаюцца

Міра ЛУКША

„Дзе ў нас на Беласточчыне найбольшая шчыльнасць паэтаў на квадратным кіламетры? — У Нараўчанскай гміне”.

Гэта не жарт, а праўда. Нават калі лічыць паэтаў ужо вядомых, гэта значыць тых, якіх вершы друкуюцца, і пра якіх ведаюць людзі. А пра іх ужо ведае таксама прадстаўнік установы культуры, як ранейшая кіраўнік самаўрадавай святліцы ў Старым Ляўкове, цяпер дырэктарка Гміннага цэнтра культуры ў Нараўцы. А ведае Галена-Марыёля Рэент яшчэ пару „кропак”, дзе жывуць паэты не цалкам паэтычным жыццём. І не заўсёды запісваюць свае роздумы, або складаюць свае запіскі ў стол, часам закрыты на асабісты ключык. Або вершам паэт такі гаворыць, замест прозай, як спадар Ярашук з Навін, але не кожнаму скажа, не перад кожным раскрыецца. Але ўдаецца спадарыні Марыёлі дайсці амаль да ўсіх, і сабраць іх перад публікай. А публіка, прытым шматлюдна, прыходзіць на такія, можа, і „маларазрыўковыя” івенты ў святліцах Нараўчанскай гміны. І просяць слухачы яшчэ раз наведаць іх з новымі вершамі, з новымі дэбютантамі, і ганарыцца імі кожная вёска, дзе жыве паэт, або і не адзін паэт, прытым ужо з розных пакаленняў. Такім пунктам з’яўляюцца, між іншым, Старое і Новае Ляўкова, доўгія вёскі спалучаныя тратуарам пасярод прыпушчанскіх палёў.

Яшчэ ў адзін са святых паслякалядных вечароў, праз мяцеліцу дабраліся ў святліцу каля керамічнага завода жыхары абодвух Ляўковаў. Аўтобус, на якім дабіралася Валянціна Мядзведзь, мінулагодняя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF