Ніва № 10 (3017), 9 сакавіка 2014 г.

Метафізічны сімвал спадчыны

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пасля шматгадовага рамонту мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава асвяціў інтэр’ер здадзенага ў карыстанне гістарычнага, старадаўняга Палаца архімандрытаў у мужчынскім Дабравешчанскім манастыры ў Супраслі. Рамонтныя работы і абсталяванне гэтага аб’екта доўжыліся шмат гадоў, а фінансаваліся еўрасаюзнымі фондамі і датацыямі міністэрства культуры. Памяшканнямі будзе карыстацца (у прынцыпе ўжо карыстаецца) Супрасльская акадэмія, якая размясцілася на першым і другім паверхах ды гарышчы аднаго з крылаў Супрасльскага манастыра. Ва ўрачыстасці, якая 24 лютага завяршыла рамонт г.зв. праграмнай часткі Супрасльскай акадэміі, удзельнічаў прэм’ер-міністр Дональд Туск.

У ходзе ўрачыстасці ў палацавай трапезнай канцлер Супрасльскай акадэміі а. Яраслаў Юзвік расказваў:

— У трапезнай, у якой мы знаходзімся, будуць арганізаваны ўрачыстыя сустрэчы, прыёмы, гэта рэпрэзентатыўнае месца Супрасльскага манастыра. Усе памяшканні калісь былі пакрыты цвіллю, пазбаўленыя электраправодкі.

Канцлер паведаміў, што ў былой спартзале цяпер знаходзіцца канферэнц-зал на 90 чалавек, абсталяваны сучаснай аўдыёвідэатэхнікай, з выдатнай акустыкай, што дае магчымасць арганізаваць, напрыклад, камерныя канцэрты. У адноўленым аб’екце маюцца залы для майстар-класаў. Адна з іх (верхняя) носіць імя трагічна загінулага ардынарыя Войска Польскага, у 1984-1998 гадах ігумена Супрасльскага манастыра, архіепіскапа Мірана Хадакоўскага, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF