Ніва № 10 (3017), 9 сакавіка 2014 г.

Акцёрскія здольнасці вучняў

Аляксей МАРОЗ

У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы дзейнічае тэатральны гурток, у якім пад наглядам прафесійнага акцёра і рэжысёра Іаанны Стэльмашук-Троц займаюцца вучні Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы з Гайнаўкі. Вясной мінулага года белліцэісты і белгімназісты паспяхова выступілі ў Гайнаўскім белмузеі са спектаклем, на аснове драмы светлай памяці Сакрата Яновіча «Не пашанцавала». 14 лютага гэтага года вучні гайнаўскіх белліцэя і белгімназіі, якіх успамагаў выпускнік белліцэя, паказалі акцёрскія здольнасці ў спектаклі «Паўлінка» Янкі Купалы, прэм’ера якога адбылася ў кіназале Гайнаўскага белмузея.

Спектакль рыхтавалі яны з восені мінулага года таксама пад наглядам Іаанны Стэльмашук-Троц. Надалей вучыла яна вучняў падставам акцёрскай ігры. Адначасна гайнаўская моладзь з яе дапамогай вучылася як мага найлепш перадаць публіцы атмасферу п’есы «Паўлінка». Хаця вучні раней знаёміліся з творам Янкі Купалы і на ўроках беларускай мовы праводзілі яго аналіз, справа не была лёгкай, бо падзеі ў камедыі адбываюцца ў часы, якія асабліва не цікавяць сённяшнюю моладзь. Калі я спытаў апекуна маладых акцёраў Іаанну Стэльмашук-Троц чаму рашыліся ставіць «Паўлінку» Янкі Купалы, адказ быў просты — гэта ж класіка беларускай літаратуры, а каханне — звышчасовая з’ява.

Паглядзець пастаноўку «Паўлінкі» прыбылі ў белмузей перш за ўсё гайнавяне — сябры юных акцёраў, іх сямейнікі і знаёмыя. Прыйшлі таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF