Ніва № 10 (3017), 9 сакавіка 2014 г.

Распад і разлажэнне

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На нашых вачах адбываюцца такія гістарычныя падзеі, якія ўдаецца ўбачыць не кожнаму пакаленню. Тое, што зараз дзеецца на Украіне, па маштабнасці і значнасці можна параўнаць хіба з часам распаду Савецкага Саюза ў канцы васьмідзесятых гадоў ужо мінулага стагоддзя. Тое, чым гэта скончыцца — таксама можна прадказаць, невядома толькі колькі працягнецца гэтая вайна пуцінскай Расіі супраць Украіны і колькі яна прынясе ахвяр. А скончыцца ўсё ганебнай паразай Расіі і яе далейшым распадам. Гісторыя не можа развівацца іначай. Альбо ўсё пяройдзе ў трэцюю сусветную вайну і адбудзецца поўнае знішчэнне цывілізацыі на планеце Зямля.

Так званы дэмакратычны свет сарамліва і старанна заплюшчваў вочы на ўсе праявы новага расійскага імперыялізму. А ён жа быў такім відавочным і прадказальным. Ад пачатку прыходу да ўлады ў Маскве Пуціна ўсё было зразумела. Пра небяспеку неафашызму пісалі публіцысты і аналітыкі, казалі многія палітыкі розных краін. Але спярша заходняя супольнасць праглынула другую чачэнскую вайну і знішчэнне на зямлі Ічкерыі пачаткаў цывілізацыйнага развіцця. Паралельна Захад працягваў аддаваць у васальную залежнасць Маскве трынаццатую па плошчы дзяржаву ў Еўропе — нашу Беларусь. Потым было расійскае ўварванне ў Грузію і вайсковы гвалтоўны захоп яе зямель. Захад усё хітаў галавой, усё працягваў сваю пустую рыторыку пра „перазагрузку”, вёў сваю рэал-палітыку, думаючы, што ўсё неяк развяжацца само па сабе, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF