Ніва № 10 (3017), 9 сакавіка 2014 г.

Датацыі без кансервацыі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аб новых прынцыпах прызначэння датацый для нацыянальных і этнічных меншасцей у будучым годзе, новым падзеле выбарчых акруг у Падляшскім ваяводстве перад восеньскімі самаўрадавымі выбарамі, а таксама аб пераследзе злачынстваў на расісцкай і ксенафобнай глебе паліцыяй і пракуратурай ішла размова ў час чарговай штогадовай сустрэчы прадстаўнікоў арганізацый нацыянальных меншасцей з падляшскім ваяводам і прадстаўніком Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі (МАіЛ). Найбольш шматліка рэпрэзентавана была беларуская меншасць.

Так склалася, што перад пачаткам сустрэчы падляшскі ваявода Мацей Жыўна размаўляў з новым паслом Беларусі ў Польшчы Аляксандрам Авяр’янавым, прафесійным дыпламатам, які да назначэння працаваў дырэктарам дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі. Наведаў ён Беласток з трохдзённым візітам. Пасол, між іншым, сустрэўся з гайнаўскімі самаўрадаўцамі і прыняў удзел у гала-канцэрце Фестывалю беларускай песні. Пасля размовы ў Падляшскай ваяводскай управе ваявода Мацей Жыўна расказаў «Ніве» аб яе ходзе:

— Была гэта перш за ўсё галантна-азнаямляльная сустрэча. Аднак я, карыстаючыся нагодай, закрануў тэму афрыканскай чумы свіней і пытання адстрэлаў, якія праводзяцца ад граніцы ў глыб Беларусі, а не ў другі бок, каб тая жывёла да нас не ішла. Размаўлялі мы таксама аб гранічнай інфраструктуры. Паколькі пасол запытаў пра гэта, закранулі мы тэму праблем беларускай меншасці, і я сказаў, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF