Ніва № 09 (3016), 2 сакавіка 2014 г.

Што дрэмле ў лямцы?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Злямцу можна вычараваць амаль усё. Але давесці тэкстуру матэрыялу да вабнасці і надаць яму незвычайны колер — гэта сапраўднае мастацтва. Без сумневу, гэта даказала Дарота Сульжык на адкрытай 21 лютага выставе ў Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку. Можна было на ёй пабачыць лямчаныя мастачкай шалікі, шапкі і нават цацкі, абажур і вокладку для сшытка. На адкрыцці, верагодна, ніхто не спадзяваўся такога натоўпу, які паслухаў таксама песні з Лукі ў выкананні жанчын з беластоцкага калектыву «Кумы і сванькі» Згуртавання АБ-БА.

Першую выставу ў кар’еры аўтаркі, акрамя яе самой, вельмі перажывалі яе бацькі і муж — гісторык і публіцыст Юрка Сульжык. Перад адкрыццём выставы прызнаўся ён «Ніве»:

— Калі я сустрэўся з Даротай, яна ўжо была мастачкай. Яна спявала, складвала песні, рабіла ўпрыгожанні і габелены, малявала. З самага пачатку, калі я ведаю, спалучала колеры. Яна — каларыстка. Найпершае свае працы рабіла для сябе. Пасля і для іншых. Як толькі я іх упершыню ўбачыў, адразу быў уражаны. Дароце планаванне і само стваранне займае шмат часу, але ў гэтым яна здзяйсняецца. Гэтым яна жыве, увесь час носіць у сабе гэтую творчасць.

Бацькі мастачкі Валянціна і Ян Кузьмічы былі аднадушныя:

— Дарота заўсёды была здольная. Заўсёды малявала, пісала. Нашы мамы, а Дароціны бабулі, вышывалі і ткалі. Мы не спадзяваліся, што прыйдзе так шмат людзей. Мы вельмі ганарымся Даротай.

Адкрываючы выставу Юры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF