Ніва № 09 (3016), 2 сакавіка 2014 г.

Музыкі-трансформеры

Уршуля ШУБЗДА

Слухачы міхалоўска-гарадоцкага гурту „Dead Insemination”, могуць быць паражоныя і тэкстамі, і добрай музыкай, а апошнім часам — відэакліпам „У клубе”. Як кажуць хлопцы, ігра ў гурце з такой назвай дазваляе зняць стрэс, да якога прыводзіць рэчаіснасць. А ў новым відэакліпе паказваюць, што такі сам хлеў, даслоўны і ментальны, можна сустрэць не толькі ў невялікай вёсцы Пянькі, але і ў беластоцкім модным клубе.

Гурт „Dead Insemination” паўстаў у 2012 годзе. Заснавалі яго Пеця — вакал, Дарэк і Адам — гітары, Грыша — бас-гітара і Павел — перкусія. Ужо ад двух гадоў па самых цёмных падляшскіх клубах іграюць метал — музыку з элементамі электронікі. Выступаюць без высокіх ганарараў. Часта дарма, але як на музыкаў з сямігадовым вопытам, хлопцы прабуюць зачапіцца на розныя халтуры. Тады вакаліст Пеця выкідае мікрафон з казіным чэрапам, змяняе прычоску і супольна з Паўлам забаўляюць гасцей на вяселлях.

Натхненне

Найчасцей героямі іх песень з’яўляюцца людзі, якія не ўпісваюцца ў сацыяльныя нормы. А, як вядома, функцыянаваць па за грамадствам немагчыма, таму на такіх людзей звальваецца пакаранне: несхаваная, накіраваная на дэвіянта шчырая пагарда. Хлопцы да чарговага відэакліпа, першага іх прафесійнага дасягнення, вырашылі пашукаць дакладна такую асобу. Дзе шукалі? Па беларускіх вёсках. І так, героем новенькага відэакліпа „Dead Insemination” з’яўляецца Дарак, жыхар Пянькоў. Той, ахвотна прыняў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF