Ніва № 09 (3016), 2 сакавіка 2014 г.

Дабрадушнасць

(ав)

Чацвер — традыцыйны для Бельска гандлёвы дзень. Хаця цяпер, у эпоху камерцыялізацыі, кожны дзень гандлёвы, у тым ліку і нядзелі. Але традыцыя сілай нейкай інерцыі ўсё яшчэ трымаецца. Па чацвяргах вакол Бельска ўсё яшчэ больш ездзіць аўтобусаў публічнай камунікацыі, лекары-спецыялісты назначаюць на гэты дзень візіты ў свае прыёмныя... Ну і гэты гандлёвы чацвер усё яшчэ трывае ў свядомасці народа, асабліва старэйшага.

Вось у адзін з чацвяргоў выпала мне пабываць у Бельску. На аўтобусным прыпынку, што насупраць ратушы, лічаныя асобы чакаюць аўтобуса ў напрамку Беластока. Побач, на прыступках адной з выстраеных у шарэнгу крамаў, сядзіць крышку пажылы чалавек, апрануты паводле традыцыйнай вясковай фэйшн — у гумавых ботах і вушанцы з паднятымі але не завязанымі навушнікамі. Чалавек змучаным зрокам глядзіць у нейкі свой не надта выразны космас. Паціснуўшы пальцамі нос, выкідае перад сябе атрыманыя насавыя адкіды...

Пад’язджае маршрутка, фармуецца кароткая чарга пасажыраў. Раптам кулём шлёпае ў дзверы машыны прыступкавы пасядзельнік; ягоныя ногі ледзь паспелі за тулавам. Частка пасажыраў ведае яго і заварочвае па пакінутыя ім на прыступках дзве сумкі. Ён не надта свядомы абставін, не надта цяміць, чаго ад яго патрабуюць. Нехта з чаргі падбірае ягоныя сумкі ўніверсальнага колеру і дастаўляе ў машыну. Шафёр, добры чалавек, мог бы цалкам законна не браць яго ў салон, бо невядома, што пасажыр у такім стане можа пасля сябе пакінуць. Але і шафёр, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF