Ніва № 09 (3016), 2 сакавіка 2014 г.

Мінулае ў Орлю ўжо не вернецца

Міхал МІНЦЭВІЧ

Сумна і хмурна, асабліва ў мінулым годзе, зрабілася ў самой Орлі. Няма таксама аптымізму і ў іншых вёсках Арлянскай гміны. Калі пытаю вяскоўцаў, як ім жывецца, амаль заўсёды адказваюць сумна і сур’ёзна: „зараз будуем пахавальныя дамы”; так называюць шыкарна адрамантаваныя вясковыя святліцы, таму што ў іх ладзяцца галоўным чынам толькі трызны. Большасць жыхароў нашай гміны складаюць старыя людзі, на схіле жыцця, нямоглыя.

Жыццё, людское бытаванне мяняецца ўвесь час, але найбольш гэта бачна ў малых мясцовасцях, такіх як, напрыклад, мая родная Орля. Запар са зменамі прыходзяць новыя з’явы, якіх раней не было, і яны ўспрымаюцца адмоўна мясцовым насельніцтвам. Орля ўжо ніколі не будзе такой, якой яна была яшчэ дзесяць-дваццаць гадоў таму.

Гісторыя разыгрываецца перад нашымі вачамі, у працэсе перамен чэзнуць шматгадовыя традыцыі (святочныя, спартыўныя...), падаюць фірмы і сельская гаспадарка. Інакш паводзяць сябе людзі, моладзь не горнецца да спорту (асабліва да футбола), меншае лік насельніцтва — пажылыя паміраюць, дзяцей родзіцца мала, а малалікія прыезджыя ў прынцыпе не асімілююцца, яны нейкія іншыя, бываюць не надта сімпатычныя. Орлю пачалі наведваць вонкавыя спецыялізаваныя злодзеі. У мінулым годзе вёскі патрацілі свае крамы; у гміне толькі ў Орлі спажывецкія крамы, але іх толькі дзве (раней было іх тут каля дзесяці). Многім людзям не хапае грошай на хлеб, некалькі соцень чалавек карыстаецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF