Ніва № 09 (3016), 2 сакавіка 2014 г.

Здрада... лепшы „жабаед”

Сцяпан КАРБОЎСКІ

Нечакана, як гавораць людзі, атрымаў я пісьмо ў чацвер і астаўся сам адзін з блізнюкамі. Іх маці, а мая верная жонка... закахалася па вушы! У нейкім „жабаедзе”, які ў Іспаніі збіраў трускалкі. Акурат там, дзе і яна ад трох месяцаў зарабляла на пагашэнне нашых крэдытаў. „Не буду вяртацца дадому. Растлумач неяк дзецям”, — напісала.

Калі я прачытаў гэтае пісьмо, адчуў сябе, быццам дастаў абухам па галаве. Не думаў выключна аб сабе... Думаў аб дзецях. „Растлумач як-небудзь!” Як?! Як маю растлумачыць дзецям, што маці іх зраклася! Што нейкі малакасос завярнуў ёй у галаве і цяпер найважнейшым ёсць ён і яе новае з ім жыццё, у якім для мяне і нашых дзяцей няма месца. Не мог я сказаць дзецям, што мама памерла. Немагчыма так ім ілгаць. Зрэшты, абяцала, што будзе іх наведваць. Гэта малыя дзеткі. Міхась і Янка, блізнюкі, маюць па тры годзікі. Што-небудзь ім сказаў бы, зразумеюць толькі адно — маці няма.

Я таксама нічога з гэтага не разумеў. Былі мы добрым сужонствам. Цешыліся адно адным і дзеткамі, хутчэй смерці спадзяваўся б, чым такога абароту справы. Званіў ёй. Некалькі дзён не прымала званкоў. Але канчаткова зразумела, што адным лістом не дасца гэтага аформіць, дык на канец пачуў я ў трубцы яе голас:

— Не звані больш, — сказала. — Мне таксама нялёгка.

— Гандзя! — крыкнуў я. — Не рабі нам гэтага! Не рабі гэтага нашым дзеткам!

Адказам быў плач, пасля мая жонка адключылася. Я не расставаўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF