Ніва № 09 (3016), 2 сакавіка 2014 г.

Тады ўсе жылі як адзін

Іаанна ЧАБАН

Яўген Дамброўскі нарадзіўся ў Крынках у 1938 годзе. Калі пачалася нямецка-савецкая вайна, яму было толькі тры годзікі. Пра даваенныя часы ведае ён многа перадусім з аповедаў свайго бацькі Аляксандра.

Сям’я Дамброўскіх, так як і большасць крынчан, да вайны бедавала. Жылі яны, у асноўным, з паслуг аказваных жыдоўскім жыхарам мястэчка.

— Мой бацька балаголіў, — распавядае спадар Яўген. — Вазіў канём прадукты на заказ уласнікам мясцовых крамаў і гарбарняў. За таварам адпраўляўся, між іншым, у Гародню, Індуру і Беласток. На Гродзенскай вуліцы было двух пастаянных балаголаў (фурманоў) — бацька Аляксандр і Павел Піцэвіч. Прадпрымальнікі клікалі іх днём і ўначы, незалежна ад надвор’я ці пары года. У яўрэяў таксама былі свае коні, — тлумачыць спадар Яўген, — але не вельмі хацелася ім куды-небудзь ехаць, тым больш за бутлямі з небяспечнай сернай кіслатой. Не хацелі яны і зямлі абрабляць, значыць па-іхняму, мець гандаль з Богам. Добра помню ўваход немцаў у Крынкі, — працягвае аповед спадар Яўген. — Якраз я з бацькам, маткай і сястрой сядзелі пад грушай. Неба стала чорнае ад лятучых па ім самалётаў, а я не ведаў што гэта такое.

Немец прынёс яшчэ больш бяды ў і так бедныя Крынкі. Праз яго памерла, між іншым, маці тады чатырохгадовага Жэніка. Яна захварэла на туберкулёз. На лячэнне ездзіла ў Жукевічы, якія цяпер знаходзяцца па другім боку мяжы. Неўзабаве акупант забіў усіх жукевіцкіх урачоў — і жыдоўскіх, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF