Ніва № 09 (3016), 2 сакавіка 2014 г.

Стратэгія — шанц на развіццё

Ганна КАНДРАЦЮК

Пра падвядзенне вынікаў прац па „Стратэгіі развіцця беларускай асветы” мы папрасілі Барбару Пякарскую, старшыню асветнага аб’яднання АБ-БА, адказнай ад беларускага боку за падрыхтоўку дакумента.

„Ніва”: — У якім настроі ўспрымаеце завяршэнне падрыхтоўчага этапу „Стратэгіі развіцця беларускай асветы”?

Барбара Пякарская: — Сёння настрой ужо спакойны. Мы ведалі, што гэта завяршэнне, што вялікіх тут змен ці рэвалюцыі не будзе. Цягам амаль двух гадоў на сустрэчах у працоўных групах мы столькі ўжо разоў прачытвалі праект дакумента, столькі гаварылі і задумваліся над кожным радком ці словам, дык ведалі, што сёння нас чакае фармальнае падвядзенне вынікаў.

Н: — Што зменіць з’яўленне такога дакумента, якія будуць карысці для беларускай меншасці?

БП: — Я спадзяюся, што гэта памяняе на лепшае сітуацыю ў беларускай асвеце. Хоць скажу так — я няўпэўненая ў гэтым абсалютна. Справа ў тым, што зацікаўленне з боку самаўрадаў, каб сустракацца і супольна вырашаць пытанні ў працоўнай групе, на жаль, было вельмі малое. Праўда, спачатку некаторыя прадстаўнікі самаўрадаў заявілі такую ахвоту, аднак, калі гаварыць пра само ўдзельніцтва, яго практычна не было. Як вядома, рэальнае развіццё асветы, без ангажаванасці самаўрадаў, амаль немагчымае. Мы пісалі гэты дакумент, каб папраўляць форму беларускай асветы, каб адкрыць новыя магчымасці для беларускай мовы і адначасова для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF