Ніва № 09 (3016), 2 сакавіка 2014 г.

Конкурс паводле новых правілаў

Аляксей МАРОЗ

У школах Беласточчыны меншае колькасць дзетак і моладзі, якія вучацца беларускай мове. Таму радуе факт, калі ў некаторых школах можна заўважыць адваротны працэс. Аднак не менш важны ад колькасці навучэнцаў узровень навучання роднай мове і намаганні зацікавіць вучняў беларускай літаратурай, культурай і нашай гісторыяй, што мае ўплыў на фармаванне нацыянальнай свядомасці моладзі.

Прадметны конкурс па беларускай мове дае магчымасць праверыць веды вучняў, якія яны здабылі ў дыдактычным працэсе і падчас пазаўрочнай працы ды паверыць іх умеласці. Сёлетнія ваяводскія элімінацыі Прадметнага конкурсу па беларускай мове для вучняў падставовых школ адбыліся 14 лютага ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім.

Не было асаблівых цяжкасцей

Вучні, якія закончылі пісаць конкурсныя тэсты, размаўлялі перадусім аб практыкаваннях. Хаця не выклікалі яны асаблівых цяжкасцей, то вучні апасаліся, што маглі зрабіць памылкі. Спаборнічала разам 19 вучняў.

— Не было праблем з практыкаваннямі, бо мы любім беларускую мову. У тэсце мы выконвалі практыкаванні па розных літаратурных творах і па граматыцы, на лічэбніках, ці дзеясловах, рабілі іншыя адкрытыя задачы. Найлягчэй было справіцца з практыкаваннем па дзеясловах, а найбольш складана было апісваць дубы, — сказалі Вікторыя Ларыса Саботка і Катажына Іванюк з Падставовай школы № 3 у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF