Ніва № 09 (3016), 2 сакавіка 2014 г.

Пакінуты МАЙДАН

Міраслаў ГРЫКА

Ні ў якім разе не прапусціць сёння ўкраінскія падзеі, якія ўскалыхнулі людзьмі па ўсім свеце. Нават у Расіі, якая не спыняе ілжывай прапаганды, паклёпнічаючай на грамадзянскую рэвалюцыю ўкраінцаў як на эксцэсы ізгояў. Не ўсе расіяне даюць сябе абдурыць. Тым не менш, людзі гэта адно, а працягваючаяся над іх галовамі вялікая палітыка, гэта зусім іншае. Людзі могуць салідарызавацца з Майданам. Вялікая палітыка кіруецца іншымі мэтамі. Гаворачы без хітрыкаў: супярэчлівымі, значыць, цяжкімі для простага вырашэння палітычнымі канфліктамі інтарэсаў дзяржаў. Неабавязкова, дарэчы, дзяржаў, таму што часта стаяць за гэтай ідэяй незразумелыя, часта нелагічныя амбіцыі цынічных або атупелых палітыкаў.

На шчасце, Майдан не кіруецца палітычнай логікай. Да няшчасця палітыкі не прытрымліваюцца логікі Майдана. Гэты значны лагічны дысананс выдатна ўхапілі тэлекамеры. Хто глядзеў па тэлевізары, як польскі дэпутат Еўрапарламента Яцэк Сарыюш-Вольскі пільна абцалоўвае рукі Юліі Цімашэнкі, прыехаўшай на Майдан палётам маланкі, не можа мець сумневаў.

Для разбітай хваробай Цімашэнкі некалькі соцень кіламетраў маршрута ў Кіеў, гэта значны высілак. Але для яе гэта вартая рэч. Калі пакінула яна харкаўскую турму, адразу абвясціла, што мае намер балатавацца ў якасці кандыдата ў выбарах на прэзідэнта Украіны. А Украіна ў гэты час гэта Майдан, які трымае ўладу над эмоцыямі значнай часткі ўкраінцаў. Але якія гэта эмоцыі? Фурыя, нянавісць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF