Ніва № 09 (3016), 2 сакавіка 2014 г.

Народ

Віктар САЗОНАЎ

Ну вось і сталася. Прынёсшы вялікія і балючыя ахвяры за права быць свабоднымі і годнымі людзьмі, украінскі Майдан знёс існы рэжым. Украінскі дыктатар спешна кінуў сваю рэзідэнцыю і рвануў у невядомым ні для іншых, ні для сябе кірунку. Не хапае яму месца ва Украіне, бо на вуліцы выйшаў народ.

Яго бліжэйшыя паплечнікі таксама, кучамі і паасобку, ратуюць сябе і сваю маёмасць. Маёмасць у многіх даволі важкая, абцяжарвае і перашкаджае быць дастаткова мабільнымі ў гэтай новай і нязвыклай для іх ролі. А сітуацыя патрабуе хуткасці ды кемлівасці, ад чаго тыя даўно адвыклі па прычыне непатрэбнасці гэтых якасцей на іх нядаўніх пасадах. І нават моцныя і спартовыя байцы „Беркута” ды іншых спецпадраздзяленняў, натрэніраваныя хутка нейтралізоўваць фізічна слабейшых за сябе іншых прадстаўнікоў чалавечай расы, тэрмінова шукаюць сабе новых гаспадароў. Тыя іншыя прадстаўнікі чалавечай расы аказаліся мацнейшыя за іх у першую чаргу духам, воляй, верай і праўдай.

Ці хто мог прагназаваць такі сцэнар яшчэ зусім нядаўна? Прынамсі не былы ўжо кіраўнік Украіны. Ён адчуваў сябе надзвычай упэўнена, як усе трымальнікі поўнай улады. І стараўся паказаць гэта ўсяму свету сваёй здзеклівай і пагардлівай усмешкай, якая практычна ніколі не спаўзала з яго самаўпэўненага твару. Ну хто яго мог скінуць? Няўжо тыя людзі, на якіх ён абыякава паглядаў зверху ўніз? Ён быў упэўнены, што ніхто. Тыповы самападман дыктатараў.

Ён жа думаў, што ў яго ўсё пад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF