Ніва № 09 (3016), 2 сакавіка 2014 г.

І фольк, і рок

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пяцьсот пяцьдзесят выканаўцаў, якія прадставілі дзевяноста песень, выступіла ў гэтым годзе ў час надзвычай эфектыўна арганізаваных цэнтральных элімінацый XXI Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня» (як конкурс гэта 45 выданне). У зале Падляшскай оперы і філармоніі ацэньвала ўдзельнікаў журы з пяці чалавек пад старшынствам фалькларыста і культуразнаўцы, былога намесніка міністра культуры Беларусі Тадэвуша Стружэцкага. Артысты змагаліся ў трох катэгорыях: аўтэнтычная народная песня, апрацаваная народная песня і сучасная песня. На сцэне паявілася таксама некалькі каманд, якія ўпершыню ўдзельнічалі ў фестывалі. З боку сцэны выступаючых суправаджаў банер з лагатыпам Беларускай перадачы Радыё Беласток з віднай у цэнтры Пагоняй.

Ян Сычэўскі, старшыня БГКТ — арганізатара Фестывалю, адкрываючы конкурсную прэзентацыю, падкрэсліў:

— Беларуская песня сярод беларускай нацыі на Беласточчыне жыве і развіваецца.

Старшыня журы Тадэвуш Стружэцкі патлумачыў нам:

— Галоўным крытэрыем для ацэнкі журы з’яўляецца культура выканання, сцэнічная культура. Мы ўлічваем таксама касцюмы, музычнае апрацаванне і абавязкова як артысты адчуваюць тое, што перадаюць аўдыторыі. Падзел на катэгорыі і падкатэгорыі (салісты, дуэты, трыо, квартэты, вакальныя ансамблі, эстрадныя групы, вакальна-інструментальныя групы, хары — М. Х.) вельмі справядлівы і кожнаму з выканаўцаў стварае роўныя магчымасці.

Член журы, настаўніца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF