Ніва № 08 (3015), 23 лютага 2014 г.

Мода на Грузію (ч. 8)

Ганна КАНДРАЦЮК

На канец мы зноў вярнуліся ў Кутаісі, у гасцінны пансіянат Людмілы. У яўрэйскі квартал дабіраліся мы познім вечарам, у атмасферы надуманай пагрозы і небяспекі. Хоць набліжалася поўнач, на вулачках, апусцелых за дня, выстойвалі хмары мужчын. Усе яны ажыўлена пра нешта спрачаліся, талкавалі. Здалёк пахла нейкай ваеннай мабілізацыяй. Магчыма, такія думкі наклікала рэха нядаўняй вайны 2008 года між Грузіяй і Расіяй, якая трывала пяць дзён і нанесла тэрытарыяльныя затраты для Грузіі.

Што яшчэ магло б адарваць сучаснага мужыка ад тэлевізара і заклікаць яго ў кампанію пад адкрытым небам у пачатку халоднага снежня?

На месцы мы зразумелі памылку, ды нават здзівіліся сваёй дурноце. Мужчынскія групы звычайна выстойвалі ля крамаў і мініяцюрных ларкоў, якія працавалі поўным ходам і днём іх не прыкмячалася. Ніхто аднак не займаўся выпіўкай, не буяніў, не дэманстраваў незадаволенасці. Наадварот, сярод грамады, падзеленай на невялікія групы, ішла дзелавітая бяседа, акрашаная страсцю і сакавітым гумарам. Усё адбывалася тут згодна з яўрэйскай традыцыяй, як тысячу гадоў таму. Натоўп таксама не з’явіўся выпадкова, усе хацелі паспець яшчэ паспрабаваць свайго шчасця. Якраз завяршаўся апошні, восьмы дзень „Ханукі”, калі кожны яўрэйскі мужык, згодна з народнай традыцыяй, меў сямейны дазвол і нават абавязак аддацца азарту. Таму, нягледзячы на познюю пару, поўным ходам працавалі латарэі, нехта гуляў у настольныя ігры на грошы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF