Ніва № 08 (3015), 23 лютага 2014 г.

Ляцім „пэкаэсам”

Міра ЛУКША

„Lecę PKS-em” — на нанова памаляваных аўтобусах фірмы са старой назвай „ПКС” (Дзяржаўны аўтамашынны транспарт — цяпер гэта прадпрыемства недзяржаўнае, хаця спрыватызаваная суполка падлягае мясцоваму самаўраду — Падляшскаму сейміку). Ваяводскае праўленне ПКС яшчэ ў 2012 годзе адмяніла некалькі маршрутаў на ўсходнюю, прыгранічную Беласточчыну, па прычыне нерэнтабельнасці рэйсаў. У 2013 аўтамабільная транспартная кампанія ў Беластоку адмяніла была між іншым аўтобусы па маршрутах Гарадок — Баброўнікі — Коматаўцы; Міхалова — Свіслачаны — Гарадок; Падазераны — Вейкі — Гарадок, а таксама праз Семяноўку ў Нараўку (раней гэты аўтобус даязджаў да Гайнаўкі, не працаваў у выхадныя дні і святы). Былі пратэсты? Мабыць, не ад пасажыраў, у большасці нямоглых старэчаў, якім не дабрацца ў гміну ці ў сталіцу ваяводства да лекара, у КРУС ці ў іншых справах. „Памягчэлі” шантажаваныя гміны. Прадпрыемства патрабавала ўплаты ад іх грошай для таго, каб вярнуць маршруты. Першы „змякчэў” Гарадок. Наступнае — багатае Міхалова, якое мела з чаго заплаціць 100 тысяч для таго, каб жыхары маглі даехаць у Беласток. Нараўка таксама заплаціла 100 тысяч, каб неяк дабіраліся ў Беласток жыхары, у якіх няма свайго аўто. Ды не зусім вернены ранейшыя маршруты.

А як можна выбрацца са сталіцы Падляшша ў сталіцу Нараўчанскай гміны, адной з большых на Беласточчыне і ўзнагароджваных у Польшчы, між іншым, за экалагічныя мерапрыемствы? Выключна ў будні дзень. Вось так: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF