Ніва № 08 (3015), 23 лютага 2014 г.

Мова мастацтва Маргарыты Дмітрук

Іаанны ЧАБАН

Абрыс пліты, кухоннай пасуднай шафы, дзед, які дрэмле на ўслончыку пад печкай. Далёкае дзяцінства, распушчанае ў белым, смяротным колеры. Рэфлексія моцнага, зімовага сну ў сонных Крынках.

Аўтарка мастацкага эксперыменту „Маргарыта Дмітрук, вуліца Пілсудскага 6, Крынкі” калісь завітала ў хату Лявона Тарасэвіча. Паехала туды за парадай ці варта ёй падаваць дакументы на паступленне ў акадэмію мастацтваў. Сёння Лявон і Маргарыта калегі па прафесіі. Разам прывіталі яны гасцей лютаўскага вернісажу ў Галерэі „Крынкі”, зладжанага Фондам „Віла Сакратэс”.

Спадарыня Маргарыта не збіралася гаварыць пра сябе ці каментаваць толькі што створаныя рысункі. Сваю сувязь з прысутнымі рашыла абмежаваць выключна да мовы мастацтва.

У даступным на вернісажы каталогу, прысвечаным мастачцы, чытаем, што нарадзілася яна роўна сорак гадоў таму ў Бельску-Падляшскім. Сур’ёзна займацца мастацтвам пачала ў 1993 г. на факультэце графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску. Потым пераехала ў варшаўскую Акадэмію мастацтваў. Тут атрымала штат і дыплом доктара мастацтваў. Маргарыта займаецца графікай, жывапісам, тканінай, ілюстрацыяй і праектаваннем вопраткі. На сваім рахунку мае шматлікія ўзнагароды і выстаўкі ў самых лепшых галерэях Польшчы і Еўропы.

Яе творчасць сапраўды кранальная. Дзіцяча простымі, наіўнымі рысамі апавядае аб простых, людскіх справах. Прастата Маргарыты захапляльная і адназначная. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF