Ніва № 08 (3015), 23 лютага 2014 г.

Біяграфічнае мастацтва

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У папярэднім маім матэрыяле было слоў пару папярэджання пра Пятра Семяненку. Народжаны на Каралеўскім шляху, не надта далёка ад Тыкоціна, дзвесце гадоў таму, 29 чэрвеня — у дзень свята апосталаў Пятра і Паўла, з праваслаўнага бацькі і пратэстанцкай маці, хлапец атрымлівае імя менавіта найпершага апостала. Дзе ён быў хрышчаны, даступныя мне даведнікі паведамляюць цьмяна, але магчыма, што падзея адбылася ў тыкоцінскай царкве, якая, як падае даведнік а. Рыгора і м. Антаніны Соснаў „w 1823 r. była już bez krzyża, w zakrystii znajdował się krzyż żelazny, duży z blaszkami z wieży spadły. Nie ma tam żadnego parafianina tego obrządku i tylko przychodzący lub emigranci do niey uczęszczali dawney na nabożeństwo”. Таму аўтары даволі стрымана адносяцца да аднаго з біяграмаў майго героя, дзе падаецца, што „przypadek sprawił, że został on ochrzczony w kościele rzymskokatolickim, prawdopodobnie w Tykocinie, ponieważ rodzice nie mogli znaleźć świątyni (a raczej duchownego) swego wyznania”. Царква ў Тыкоціне стаяла да 1833 года, калі яна была перанесена на могілкі ў недалёкія Саколы.

Усё ж такі Пётр Семяненка пачатковую адукацыю атрымлівае ў каталіцкіх місіянераў з семінарыі ў Тыкоціне. Але трапіўшы ў Францыю, ён, як біблейскі Адам у раю, спакушаецца на смакаванне з дрэва пазнання дабра і зла. І, як пару дзесяткаў гадоў пазней Іосіф Сталін, былы выхаванак семінарыстаў, як падае Касцельная энцыклапедыя, „obracając się w (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF