Ніва № 08 (3015), 23 лютага 2014 г.

Уладзімірац-Васток ІІ

Аляксандра САСНОВА

Іван карыстаўся сваімі машынамі штораз менш. Час ад часу вазіў на скупку высушаныя ягонай жонкай зёлкі, часам наведваў знаёмых у іншых вёсках. Вялікіх кароў прадаў, а на іхняе месца, невядома адкуль, прыйшлі каты, якія ахвотна сядалі на Іванавым жываце, калі ён глядзеў тэлевізар. А страшна ён любіў сачыць за сусветнымі навінамі! Кожны дзень ад 17 гадзіны правяраў усе без разбору інфармацыйныя праграмы. Вядома, не толькі польскія, але таксама беларускія і расійскія. Каму давяраў больш, гэта ў гэтай гісторыі другараднае. Магу толькі дадаць, што Іван цаніў замежныя СМІ перш за ўсё таму, што паказвалі яны шмат людзей, якія любілі і цікавіліся сваёй зямлёй. Калі прыходзілі святы, багаслужбы перадавалі з Мінска і Масквы, і без выхаду ў царкву Іван быў удзельнікам духоўнай стравы. Дакладна — Іван цікавіўся светам далейшым і бліжэйшым. Гэты другі ён назіраў і кантраляваў за рулём свайго трактара, даволі ўжо паношанага. Машына была малапатрабавальнай і добра вяла сябе на нашых дарогах. Салярку Іван купляў ад беларускіх прадаўцоў, якія ўмелі прывозіць чорнае золата ў бочках і іншых сакрэтных месцах. Дзядзька вельмі любіў гэты гандаль і заўсёды браў саляркі больш, чым яму было трэба. І вось у яго гаражы быў запас паліва такі, як у сярэдняй аўтазаправачнай станцыі. Зараз ужо з цяжкасцю стрымліваўся, калі ў вёску прыязджалі яго знаёмыя і прапанавалі тавар. Рашыў, што перш за ўсё выкарыстае тое, што сабралася ў яго цягам гадоў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF