Ніва № 08 (3015), 23 лютага 2014 г.

Адышоў сябра беларусаў

Радыё „Рацыя”

У чацвер 13 лютага 2014 г. у Варшаве, ва ўзросце 74 гадоў, памёр Збігнеў Рамашэўскі — легенда антыкамуністычнага руху, стваральнік падпольнага радыё «Салідарнасць», шматразовы сенатар і віцэ-маршалак сената. Апошнія гады быў звязаны з партыяй „Закон і Справядлівасць”.

— Спадар Рамашэўскі — сцвярджае Яўген Вапа — гэта той чалавек, з таго палітычнага класа, які, нягледзячы на розныя мовы, на розныя змены вектараў, заўсёды быў верны аднаму важнаму крэда — дапамагаць людзям у бядзе, незалежна ад іх поглядаў, перакананняў ці веравызнання. Актыўна ўключыўся ў пабудову Камітэта абароны рабочых, потым, у час падполля, ствараў незалежнае радыё, якое было новым і цікавым промнем у дзейнасці „Салідарнасці”. Таксама важнае, што пасля змены ўлады, пасля выбараў 89-га года, ён застаўся надалей, супольна з жонкай, такім самым цёплым чалавекам. Менавіта калі выбухнула справа „Нівы”, калі абвінавацілі „Ніву” ў нейкіх прыдуманых злачынствах, менавіта спадар Рамашэўскі супольна з жонкай сярод першых выступілі ў нашу абарону, асабіста прыязджалі на нашыя суды і абаранялі нашае добрае імя, калі пабачылі ў чым справа. Дапамагалі ўсебакова, цікавіліся, між іншым дзякуючы іх ангажаванасці мы выйгралі працэс „Нівы”. Таксама варта згадаць, што калі мы адбудоўвалі Беларускае Радыё Рацыя, то менавіта спадар Рамашэўскі супольна з жонкай вельмі спрыялі гэтай ініцыятыве, яны заўсёды былі нашымі прыхільнікамі і нашымі добрымі пасланцамі гэтай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF