Ніва № 08 (3015), 23 лютага 2014 г.

Разьба і жывапіс у Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

У рамках праекта «Беларускі алфавіт мастацтва» ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы былі арганізаваны дзве мастацкія выставы — разьбярства Міхала Коца з Гайнаўкі і жывапісу Цімафея Ціханюка з Койлаў. Міхал Коц па прафесіі — слесар і зваршчык. Разьбой стаў займацца многа гадоў таму, перайшоўшы на пенсію па інваліднасці. Цімафей Ціханюк — працаваў у сельскай гаспадарцы ў Зубаве і Койлах. Рысаваць і маляваць пачаў з дзяцінства, у бежанстве ў Расіі.

Народны разьбяр Міхал Коц

— Мяне захапіла скульптура Уладзіміра Навумюка, якую я ўбачыў на выставе ў Беластоку. Калі я пачаў займацца разьбой, нават хацеў з’ездзіць у Канюкі і папрасіць Навумюка, каб падвучыў мяне разьбярству, але так і не сабраўся ў падарожжа. Сам вучыўся разьбярыць, але так, як Навумюк, захапіўся народным стылем і найбольш ахвотна выконваю постаці, — пачаў распавядаць Міхал Коц. — Стаў я вырэзваць постаці рознай велічыні, розных прафесій. Людскія істоты надалей з’яўляюцца галоўнай тэмай маёй мастацкай працы.

Міхал Коц з дзяцінства хацеў працаваць у драўніне і збіраўся паступіць у сталярскі клас Гайнаўскага прафтэхвучылішча. З-за вялікай колькасці ахвотных не быў прыняты і стаў вучыцца ў слесарскім класе. Пасля працаваў у гайнаўскіх прадпрыемствах — слесарам у кааператыве «Чын», слесарам і зваршчыкам у Прадпрыемстве сухой перагонкі драўніны (г.зв. Хімічнай) і пазней у дрэваапрацоўчым прадпрыемстве (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF