Ніва № 08 (3015), 23 лютага 2014 г.

Самасейкі

Міраслаў ГРЫКА

Не выклікае сумненняў тое, што дурняў не сеюць, яны самі нараджаюцца. Але мяне ўсё яшчэ турбуе пытанне, чаму гэтае самасейнае пустазелле буяе так пышна ў кожным народзе. Вось жа, у большасці краін Еўропы агулам людзі з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй паступова адпавядаюць недавучанай частцы грамадства. Нягледзячы на гэта, аб дурноце, або разумовым замуленні нацый можна гаварыць ад світання да захаду і ўсю ноч да світання наступнага дня. І не сказалі б усяго. Ці гэта значыць, што глупства ў свеце мае тэндэнцыю да росту?

Няма ніводнага народа, які б не валок за сабой вялізнага мяха ганебнай спадчыны: мінулых жахаў, саромных параз і перамог па трупах. Нямала там месціцца і гістарычных закамянеласцей: напыхлівасці — невуцтва, крывадушнасці — баязлівасці, працавітасці — хітрасці. Інакш кажучы, тых асаблівасцей, якія складаюцца на шматпакаленневую характарыстыку грамадстваў. І іх статыстычных адзінак. Але гэтак жа, як ні адзін народ не свабодны ад балваноў, паклёпнікаў, хлусоў і іншых блудадзеяў, так і няма чалавека кампетэнтнага ва ўсіх абласцях ведаў. Хто скажа, з вялікай упэўненасцю, што ведае ўсе, ён проста дурань. А калі хтосьці пляце кашалі, будучы ўпэўненым, што гаворыць адны мудрасці, дык яшчэ можна спадзявацца, што на канец пукне сабе ў галаву і адкрыюцца яму такія веды, якіх першым крокам з’яўляецца пакора перад прасторамі ўласнага невуцтва. Лепш позна, чым ніколі. Хоць лепш не адкладваць.

Даследаванні, якія ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF