Ніва № 08 (3015), 23 лютага 2014 г.

Шагалы і хадакі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сярод алімпійскіх жарсцяў з іх бітвай за медалі і забароны экспарту карункавай ніжняй бялізны асаблівай тэмай нашай інфармацыйнай прасторы мінулага тыдня сталася эскапада амбасадара Ізраіля ў Беларусі Іосіфа Шагала. У інтэрв’ю тэлеканалу RTVI, так папулярнаму сярод беларускай інтэлігенцыі (бо прыстойнаму чалавеку сярод агульнадаступных тэлеканалаў праз кабельную сетку і паглядзець няма чаго!) гэты суб’ект наўпрост ляпнуў, што ў Беларусі няма ніякіх палітычных зняволеных. Маўляў, тыя, хто зараз за кратамі і каго называюць у Беларусі палітычнымі вязнямі, звычайныя крымінальнікі, больш таго — яны падобныя на палесцінскіх тэрарыстаў і гаварыць тут больш няма пра што. Сказанае слова за хвост не зловіш. Альбо амбасадар слаба ўяўляў аўдыторыю тэлеканала, альбо канчаткова запісаўся ў апалагеты „стабільна справядлівай сістэмы РБ”. Рэакцыя з боку беларускай грамадзянскай і палітычнай супольнасці не прымусіла доўга чакаць. Найперш натуральна абурыліся былыя палітвязні і сваякі тых, хто пакутуе за кратамі зараз. Некаторыя з іх наўпрост назвалі гэтага адыёзнага дыпламата „мудаком”, на што, безумоўна, мелі поўнае маральнае права. Інтэрнэтная супольнасць таксама выбухнула слоўнымі кулямётнымі чэргамі па афіцыйнай асобе „зямлі абяцанай” з рэдкай для беларусаў нянавісцю. Бурлівыя эмоцыі і зласлівыя каментары інтэрнаўтаў таксама зразумець можна — настолькі сапраўды агідным было выказванне гэтага Шагала.

Але далей іншых пайшлі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF