Ніва № 08 (3015), 23 лютага 2014 г.

Запісалі стратэгію для беларускай асветы

Ганна КАНДРАЦЮК

— Беларусы, як ніякая іншая меншасць, канструктыўна і творча ўдзельнічалі ў стварэнні дакумента, — сказаў Дабеслаў Жэмянеўскі, начальнік аддзела нацыянальных і этнічных меншасцей Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі. — Вы паказалі,

што нягледзячы на існаванне розных арганізацый,

якія займаюцца рознымі праблемамі, умееце гаварыць адным голасам.

Словы пахвалы былі накіраваны ў першую чаргу ў адрас працоўнай групы, якая цягам апошніх двух гадоў працавала пад кірункам Барбары Пякарскай.

Сустракаліся ў выхадныя, часта даязджаючы з іншых мясцін. Працу настаўнікаў падтрымалі лідары грамадскіх арганізацый: Аб’яднання АБ-БА, Беларускага саюза ў РП, Беларускага гістарычнага таварыства, Звязу беларускай моладзі, Літаб’ядання „Белавежа” і тыднёвіка „Ніва”. Дзень 11 лютага 2014 г. можна лічыць гістарычнай падзеяй для беларускай меншасці ў Польшчы, калі супольна апрацаваны ўрадам і беларусамі дакумент быў афіцыйна прыняты. Сустрэча прайшла ў Ваяводскай управе, а адкрыў яе сам гаспадар — ваявода Мацей Жыўна.

Сярод галоўных прапаноў, запісаных у дакуменце — працяг адукацыі на розных этапах навучання, ад прадшколля па ўніверсітэт. У час сустрэчы шмат гаварылася пра стварэнне факультэта этнафілалогіі на Беластоцкім універсітэце. Апошняя справа разглядалася ў катэгорыі планаў, якія неабавязкова павінны здзейсніцца. Сумненні наклікала жыццё — якраз ідзе гутарка пра ліквідацыю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF