Ніва № 07 (3014), 16 лютага 2014 г.

Мода на Грузію (ч. 7)

Ганна КАНДРАЦЮК

Нашая гаспадыня, спадарыня Гуліко, з усёй душы хацела нам дагадзіць і адначасова нешта падзарабіць. Стыль, у якім яна ладзіла гандлёвыя здзелкі, здаваўся чыстым мастацтвам. На добры дзень яна расхваліла нас... за добры позірк.

— Па вачах відаць, што дзяўчаткі харошыя!

Прычараваныя, мы ахвотна пасяліліся ў яе кватэры, ды нават прыплюшчылі свае добрыя вочы на ўсякія невыгоды. Найбольш палохала пранізлівая халадэча ў прыбіральні. Каб схадзіць за патрэбай у канец калідора, мы апраналі курткі і зімовыя боты. Думка, што прыйдзецца прыняць душ, явілася дзікім геройствам. Хоць на самой справе было класна, гарачая ванна ў марозным памяшканні напамінала ў нечым лазню.

Пані Гуліко, у сваю чаргу, напамінала добрую цёцю. Яна раіла куды трэба ехаць і як зэканоміць грашакі.

— Вам неабходна з’ездзіць у манастыр Джвары, — сказала.

— А можна туды схадзіць пехатою?

— Ды навошта губляць сілы! Мой сваяк ахвотна вам дапаможа... Ён завязе на гару, пачакае і прывязе назад. Ён палічыць удвая танней чым таксісты, што выстойваюць на вуліцы.

Прапанову з’ездзіць у той жа манастыр мы атрымаем таксама ад уласніка кавярні, куды зойдзем папіць кавы. Ён назаве ідэнтычную суму за сваю паслугу як добры сваяк нашай гаспадыні. Пры ўсім уразіць яго гатоўнасць закрыць у адзін міг свой бізнес і падзарабіць у іншым месцы. Верагодна ішла тут прытомная калькуляцыя — на працягу пяцідзесяці хвілін больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF