Ніва № 07 (3014), 16 лютага 2014 г.

Поездам на Каралеўскі шлях

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У 1884 годзе генерал-лейтэнант Струкоў, чатырох афіцэраў-драгуноў і іхні начальнік штаба рашылі абагнаць вярхом чыгуначны поезд. Выехаўшы адначасна з поездам з Беластока ў напрамку Граева, на падарожжа затрацілі чатыры гадзіны і дваццаць хвілін, у тым гадзіну на пераправу цераз раку Бобру. У Граева прыехалі, аднак, раней чым цягнік. Гэты факт вельмі пахвальны кавалерыстам — пісалі тагачасныя газеты, — але ці такое ж можна сказаць пра поезд? На такі поспех не асмеліўся б ніводзін кавалерыст на захадзе Еўропы, а пра Амерыку то і згадваць нечага. Але ці гэтая падзея не будзе нашым самабытнікам агульным аргументам супраць чыгункі? Коні ж гэта наша традыцыя, а чыгунку, вядома, што не мы выдумлялі...

Чыгунка з ходам часу ўсё ж такі стала нашай добрай знаёмай, якую можна ў кампанейскай гутарцы і пахваліць, і сказаць нешта заганнае. Хаця ў наш тутэйшы час яна, так як коні, аддаляецца з нашага жыцця з такой жа адноснай да коней скорасцю, як і ў час яе разгону ў другой палове ХІХ стагоддзя, усё ж такі крыху маем з ёю дачыненне і яна крыху дзейнічае на нашы эмоцыі, хвалюючы нас рознымі сваімі навінкамі...

Вось і я рашыў крыху праехацца гэтым сімвалам прамысловай рэвалюцыі і то акурат па той трасе, па якой адбывалася згаданае вышэй спаборніцтва. Першая нечаканасць з’явілася ў касавым акенцы. Папрасіў я білет да станцыі Кнышын, а касірка, назваўшы цану, восем злотаў і дваццаць грошаў, дадала, што ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF