Ніва № 07 (3014), 16 лютага 2014 г.

Святло паэзіі Юрыя Баены

Сяргей ЧЫГРЫН

З Беласточчыны беларускі паэт Юрый Баена даслаў мне ў Слонім свой новы паэтычны зборнік „Шкатулка святла”. Ён выдадзены за кошт сродкаў Культурнага цэнтра Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Зборнік выйшаў у бібліятэцы беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”.

Пра што піша сёння 57-гадовы беларускі паэт? Што яго хвалюе, радуе, суцяшае? Аб чым думае наш творчы чалавек з Беласточчыны? А піша ён аб тым, аб чым пісаў і сорак гадоў таму. Праўда, тады чамусьці болей пісаў пра восень. Была яна ў яго такой, калі „пад нагамі залатыя лісты памяці шалясцяць несціханай просьбай”, калі ён, паэт, нёс „сум асенні, сваю боязь”. А цяпер? Цяпер „алеяй слёз самотная ідзе, на ўвесь свет галосіць восень, ніхто не адгукаецца”. Як бачыце, восень у вершах Юрыя Баены заўсёды сумная, тужлівая, адзінокая. Іншай паэт яе не бачыць. Няма ў Юркі Баены восені прасторнай, светлай, залатой. Магчыма, ён не любіць восені. А што з вясной? А вясной паэт захапляецца. Можа з за таго, што ён нарадзіўся вясной — 24 сакавіка. Вясна ў паэта ніколі не бывае сумнай, яна ў яго параўноўваецца з каханай, якая „лашчыць далоні, вусны і твар...”. Вясна п’яніць аўтара, аблівае майскім дажджом, ён „асветлены знутры добрай надзеяй на доўгія леты”.

Прыгожа і светла піша Юрый Баена і пра зіму. У сваіх паэтычных радках паэт сцвярджае, што „няма нічога цішэйшага за снег, за белы далягляд, за каменны аледзянелы свет...”. Ён чуе, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF