Ніва № 07 (3014), 16 лютага 2014 г.

Застаўся непрыемны асадак

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пагашэннем, значыць, адменай па пярэдняга прысуду суда папярэдняй інстанцыі скончыўся 6 лютага, працягваючыся трынаццаць гадоў, працэс беларускага прадпрымальніка і актывіста апазіцыі Андрэя Жукаўца. Стала гэтак у сувязі са састарэннем у Беларусі меркаванага махлярства на агульную суму амаль 700 000 долараў двум банкам, на якія ён быццам бы ў гэтай краіне сабе дазволіў. Аднак старшыня судзейскага складу, абгрунтоўваючы прысуд, сказаў, што махлярства выразна адбылося, і апытанне сведак у Беларусі, а і апошнія рэчавыя доказы былі сабраны ў справядлівы і годны даверу спосаб, што выклікала шмат спрэчак.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з рашэннем Раённага суда 30 красавіка мінулага года, Андрэй Жукавец быў прыгавораны да трох гадоў абсалютнага пазбаўлення волі і 15 000 зл. штрафу. Польскія праваахоўныя органы зацікавіліся ім у 2001 годзе, і тады быў арыштаваны. Знаходзіўся ў арышце больш за восемдзесят дзён, дзе ў пратэсце прыняў галадоўку. З пачаткам абараняўся, што справу супраць яго зрабілі беларускія службы за яго апазіцыйную дзейнасць (ён быў сябрам «Маладога фронту», падтрымліваў магілёўскі Цэнтр па правах чалавека, у яго суполцы таксама выпускалі серыю агітацыйных матэрыялаў шмат беларускіх партый і недзяржаўных грамадскіх арганізацый). Польскае судаводства не выдала яго Беларусі, таму што там не меў бы ніякіх шанцаў на справядлівае судовае разбіральніцтва. Беларускія органы пераследу перадалі свае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF