Ніва № 07 (3014), 16 лютага 2014 г.

Песні беларусаў з пад Лядскай пушчы

Аляксей МАРОЗ

Наш беларускі фалькларыст і гісторык Дарафей Фіёнік разам з дзеячамі Музея малой айчыны ў Студзіводах запісвае даўнія песні Бельшчыны і Гайнаўшчыны і выдае іх на кампакт-дысках. У музычнай серыі паявіліся кружэлкі з песнямі з Гусакоў і Збуча. Выйшлі таксама кампакт-дыскі з даўнімі песнямі ў выкананні калектыву «Жэмэрва» са Студзіводаў. Кампакт-дыск «Песні беларусаў з пад Лядскай пушчы. Надзея, Марыя і Уладзімір Дзмітрукі» — гэта новае музычнае выданне Студзіводскага музея, якое змяшчае песні, запісаныя ў спадарства Дзмітрукоў з Ласінкі.

— Тут мясцовыя называюць сябе падляшанамі і нават калектыў з Гарадзіска ўзяў сабе назву «Падляшанкі». «Жэмэрва» была ў «Крыўчанак» (з Крыўца, якія пасля пераўтварыліся ў «Падляшанак» з Гарадзіска — А. М.) у 2006 годзе і ў Доме праваслаўнай культуры ў Крыўцы вучылася тамашняга спеву ды запісала многа песень. Нідзе няма так вялікай колькасці песень, як пад Лядскай пушчай. У Піліпаўку ў гэтым жа годзе мы заязджалі таксама да Марыі Дзмітрук з Ласінкі, дзе тады і ў пачатку наступнага года запісалі каля 70 песень. Мы любім гэтую тэрыторыю і вясной мінулага года мы вадзілі карагоды ў Тыневічах, Пухлах, Скарышэве, а летам выступалі ў Соцах. «Жэмэрва» ахвотна спявае песні з пад Лядскай пушчы і яны ўжо будуць жыць сваім жыццём. Калі мы іх выконвалі ў Познані ці ў Грэцыі, то гаварылі адкуль гэтыя песні, — сказаў Дарафей Фіёнік, звяртаючыся да сабраных у прыгожа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF