Ніва № 07 (3014), 16 лютага 2014 г.

Ой, панна Юстына!

Міраслаў ГРЫКА

Працягваюцца Алімпійскія гульні. Зіма і ў субтрапічным Сочы. У Расіі. На цырымоніі інаўгурацыі не загарэлася адно алімпійскае кола. Адразу прасветліла прыхільнікаў тэорыі змовы. Ва ўсім свеце. Таму што гэтая няўдача відная і шырока каментуецца. Ну, русафобы маюць чаго паціраць рукі. Вось пацёмкінскі размах: згаслае кола і зялёны парашок, які робіць выгляд газонаў. Дрэвы пасаджаныя ў спешцы карэннем уверх і спустошаная прырода пакрытая бетоннымі кубамі, са святочным бляскам. І прытым сотні жыхароў алімпійскай сталіцы, выгрызеныя навекі вякоў з уласнай маёмасці ды падмануты тысячы будаўнікоў спартыўных аб’ектаў — выкарыстаных і пагнаных без заробку назад у Беларусь, Украіну і на Каўказ. Не кажучы ўжо пра незаконна прысвоеныя мільярды (таму што не маё), і постсавецкі будаўнічы стандарт: два ўнітазы ў адзін туалет, радыятары на столі, разбэрсаныя электрычныя разеткі... Адным словам — поўны беспарадак і савецкая ляпаніна. Ну, і гэтае кола... Дык што з гэтым колам?

Тым не менш, спартсмены прыехалі, каб змагацца за алімпійскія трафеі. Не колы ім у галаве. У першы дзень спартыўнай барацьбы паказала ільвіны кіпцюр Юстына Кавальчык. Яна мусіла быць моцна збянтэжанай алімпійскім саперніцтвам, што пры запуску на залаты медаль не спынілася нават пасля перасячэння фінішнай лініі на шостым, вельмі добрым месцы. На доказ таго, што першае было як рукой сягнуць, апублікавала анлайн рэнтгенаўскі здымак свайго ступака, які, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF