Ніва № 07 (3014), 16 лютага 2014 г.

Алімпійскія эмоцыі

Віктар САЗОНАЎ

У Расіі пачалася алімпіяда. Скандальным гэтае шоў стала задоўга да свайго пачатку, і невядома якія сюрпрызы яно прынясе бліжэй да канца. Але адно ўжо стала відавочным — расійская ўлада, як і чакалася, на поўную сілу выкарыстоўвае алімпійскія гульні для прапаганды і праслаўлення сябе любімай. Галоўны герой алімпіяды — расійскі прэзідэнт. Яго вобраз не пакідае блакітных экранаў тэлевізараў, як здзек са змагароў за чысціню спорту, якія безвынікова з году ў год стараюцца давесці да слыху і розуму ўплывовых асоб ад спорту, што правядзенне алімпіяд і іншых спартовых мерапрыемстваў планетарнага значэння ні ў якім разе нельга давяраць таталітарным рэжымам.

Гэты, пакуль што галоўны рэкорд па праслаўленні першай асобы краіны, які паставіў расійскі прэзідэнт, хутчэй за ўсё хутка будзе пабіты яго беларускім калегам. Ніхто не сумняваецца, што і ў Мінску на адкрыцці чэмпіянату свету па хакеі будзе такі салют, якому пазайздросцяць нават піратэхнікі сочынскай алімпіяды. Ну а калі нешта пойдзе не так, ці не так пойдзе ўсё, то заранёў падрыхтаваныя тэлевядучыя ўсё адно пакажуць так, як трэба галоўнаму герою.

У наш тэхнагенны век людзі бачаць падзеі вачамі журналістаў. І часамі становіцца крыўдна, калі нейкі салют зацямняе сапраўды знакавыя падзеі. Уся планета ўжо ведае самыя нязначныя падрабязнасці нават ніжняй бялізны спартовак, а вось каб даведацца што там зараз робіцца на кіеўскім Майдане, трэба добра пакапацца ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF