Ніва № 07 (3014), 16 лютага 2014 г.

У Беларусі не народ стварае дзяржаву, а дзяржава народ

17.02.2014 г. мінае першая гадавіна смерці Сакрата ЯНОВІЧА. Вашай увазе прапануем інтэрв’ю, якое Сакрат Яновіч даў Юрку Ляшчынскаму 29.10.1991 года для беларускай радыёперадачы «Пад знакам Пагоні» ў Радыё Беласток.

Юрка Ляшчынскі: — Калі гаворым пра асобу Сакрата Яновіча, тады асацыюецца ён на так з беларускай палітыкай ці ўсё-такі з літаратурай?

Сакрат Яновіч: — Я думаю, што я — літаратар. Я хачу быць літаратарам, я ім з’яўляюся і цвёрда пастанавіў, што ім буду. Палітыка гэта мая прыгода. Палітыка гэта нешта такое, што ўварвалася ў маё жыццё недзе скажам дзесяць гадоў таму назад, мо і раней трохі, і я быў прымушаны займацца палітыкай, прымусілі акалічнасці. Я скажу так, бо не было каму лепшаму за мяне займацца палітыкай, таму я стаў палітыкам. Але ў мяне таленту палітыка няма. Я дастаткова стары, каб ведаць, што ў мяне ёсць талент літаратара, талент пісьменніка.

— Давайце тады пагутарым пра літаратуру. Прыгода з літаратурай пачалася ў Вас з юнацкіх гадоў.

— Наколькі памятаю, сапраўды, пачаткі былі ў канцы дзяцінства ці юнацтва, пад канец пачатковай школы, калі хадзіў у шосты ці сёмы клас. Тады пачаў пісаць вершы, бо так заўсёды бывае на пачатку, што ўсе пішуць вершы хто думае займацца літаратурай. А пасля толькі адны перастаюць пісаць, другія пішуць далей. Трэба было напісаць тут для нашага палітычнага руху нейкі гімн. І сталася так, як няраз у маім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF