Ніва № 06 (3013), 09 лютага 2014 г.

Мода на Грузію (ч. 6)

Ганна КАНДРАЦЮК

У Грузіі, як нідзе ў свеце, можна паспытаць моцы міфаў і легендаў. Спачатку мы здзіўляліся аповедам грузінаў. Пра гістарычныя асобы з ХІІ ст. яны апавядалі як пра знаёмых з суседства, часам параўноўвалі іх да сучасных палітыкаў. Напрыклад, свайго нядаўняга прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі параўноўвалі да Давіда Будаўніка (1089-1125). Здаецца, сам Саакашвілі дбаў пра такое параўнанне. На месца сваёй прэзідэнцкай прысягі ён абраў зруйнаваны манастыр у Гелаці, ля магілы святога цара Давіда.

У Мцхеце чакала нас не менш слаўная магіла цара Вахтанга Горгасала, бясстрашнага ваяра і легендарнага заснавальніка новай сталіцы ў Тбілісі. Прысутнасць святой магілы мы адчувалі амаль фізічна, паколькі знаходзілася яна ў кафедры Свеці Цхавелі, па-суседску з нашым пансіянатам. Падобныя эмоцыі наклікала прысутнасць легендарнай Жыццядайнай калоны, у той жа кафедры.

— Куды мы трапілі? — паўтаралі мы з Д., уражаныя згусткам міфалагічных і гаючых атракцыёнаў.

У Мцхеце як нідзе адчувалася таксама прысутнасць святой Ніно, легендарнай місіянеркі і народнай лекаркі, якая ў 337 годзе ахрысціла Грузію. Яе крыж, галінкі вінаграду перавязаныя дзявочымі валасамі, стаіць у пачатку мястэчка.

* * *

Грузінскія месцы культу ў многім напаміналі нашыя падляшскія. Усе яны абяцалі цудоўнае аздараўленне. Адчуць моц Жыццядайнай калоны дапамагла хвароба. Праўда, яна была больш уяўная як рэальная. Раней, чым схадзіць у святое (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF